У Магілёве праходзіць кінатыдзень Тураўская восень

30 октября 2013

Мерапрыемства памяці знакамітага рэжысёра праводзіцца ўжо 12 раз. І пачалі кінатыдзень з ускладання кветак да мемарыяльнай дошкі народнага артыста. У найбліжэйшыя дні ў кінатэатрах абласнога цэнтра пакажуць самыя вядомыя стужкі Віктара Турава.


Расказвае Уладзімір Сёмкін: Тут нарадзіўся, вучыўся, адгэтуль пайшоў у дарослае жыццё. Магілёўцы памятаюць і ганарацца сваім знакамітым земляком. Яго кінастужкі ў 80-х мінулага стагоддзя ішлі ў кінатэатрах па ўсім Савецкім Саюзе. Напрыклад, казка Гора баяцца - шчасця не відаць. Менавіта Віктар Тураў першы зняў у кіно Уладзіміра Высоцкага ў фільме Я родам з дзяцінства. А стужку Праз могілкі ЮНЕСКА ўключыла ў сотню лепшых фільмаў свету.


Па слядах бацькі пайшла і Алена Турава. Праўда, яна стварае мультфільмы і здымае ігравое кіно. На адкрыццё кінатыдня Тураўская восень яна прывезла сваю працу пад назвай Кіндэрвілейскі прывід. Гэта дзіцячы музычны фільм-фэнтэзі, зняты паводле навэлы Оскара Уайльда Кентэрвільскі прывід. Падзеі адбываюцца ў беларускім горадзе Вілейка. Адгэтуль і назва.


У рамках тыдня Тураўская восень запланаваныя не толькі кінапаказы, але і фотавыставы, творчыя сустрэчы і кінаўрокі, прысвечаныя знакамітаму рэжысёру. Завершыцца кінатыдзень вечарам-партрэтам Віктар Тураў. Выказаць сябе і час.