У Магілёве прэзентавалі зборнік, прысвечаны Бялыніцкаму-Бірулі

4 октября 2019

100 карцін аб галоўным. Нацыянальны мастацкі музей сумесна з Беларускай энцыклапедыяй прэзентаваў у Магілёве новае выданне, прысвечанае творчасці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі - акадэміка жывапісу, чые працы захоўваюцца ў прыватных калекцыях і музеях па ўсім свеце. Новы зборнік рэпрадукцый яго лепшых твораў аб'яднала тэма кахання да малой радзімы, чыёй прыгажосцю мастак захапляўся да апошніх сваіх дзён. 

Уладзімір Пракапцоў, гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: "Па-першае,  пашырым кола  нашых знатакоў мастацтва. Чым больш будзе выдадзена кніг і альбомаў пра Вітольда Каэтанавіча, тым больш будзе ў нас нашага гонару за нашых знакамітых мастакоў. Вядома, для нас вельмі важна, каб усё-такі  яго імя было такім, якое стаяла б побач з вядомымі мастакамі, як Шышкін, Айвазоўскі. А ўсё гэта залежыць ад нас". 

Першыя экзэмпляры  выдання ўручаныя музеям і бібліятэкам Магілёва.