У Магілёве адкрываецца "Залаты шлягер"

30 сентября 2015

Міжнародны музычны фестываль адзначае сёлета 20-годдзе. Першыя яго пазыўныя прагучалі яшчэ ў 1995-м. З таго часу на сцэну фестывалю выйшлі звыш 10 тысяч выканаўцаў з усяго свету. У праграме юбілейнага форуму - залатыя хіты айчыннай і замежнай эстрады, вечар класічнай джазавай музыкі. Чакаюць гледачоў канцэрты гурта "Ронда", кампазітара Рыгора Гладкова і Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем маэстра Міхаіла Фінберга.

Андрэй Каліна, мастацкі кіраўнік музычнага фестывалю "Залаты шлягер": "Мы зрабілі рэтраспектыву самых лепшых канцэртных праграм фестывалю мінулых гадоў. І спрабавалі захаваць асноўныя традыцыі".

У праграме "Залатога шлягера" па традыцыі пасадка зоркамі эстрады алеі клёнаў, паказ рэтрамоды і выстава старых аўтамабіляў.