На мерапрыемства прыехалі вучоныя і практыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Нідэрландаў, Турцыі. Усяго больш чым 40 прадстаўнікоў з 14 краін свету. Форум будзе праходзіць тры дні. Яго падзялілі на дзве часткі: тэарэтычную і практычную. І ўсё гэта для таго, каб умацаваць культурныя сувязі паміж краінамі і наладзіць новыя. Галоўнае - захаваць традыцыі народнай творчасці. У рамках культурнага форуму адбудзецца шэраг прэзентацый метадычных зборнікаў, таксама будуць паказаныя народныя гулянні з фальклорнымі абрадамі.














