У ММТ імя Чэхава праходзіць развітанне з Алегам Табаковым

15 марта 2018

Развітанне з Алегам Табаковым праходзіць сёння ў ММТ імя Чэхава. Пасля чаго артыст будзе пахаваны на Новадзявочых могілках. Гэтымі хвілінамі пачынаецца грамадзянская паніхіда. Алег Табакоў зняўся больш як ў сотні фільмаў, у тым ліку "Сямнаццаць імгненняў вясны", "Чалавек з бульвара Капуцынаў" і "Сірата казанская". Ён пайшоў з жыцця ў гэты панядзелак. Яму было 82 гады.