У свеце сёння адзначаюць Міжнародны дзень музеяў

18 мая 2015

У мінулыя выхадныя ў шматлікіх краінах адбылася акцыя "Ноч музеяў", якая стала ўжо традыцыйнай. Да культурнага марафона далучылася і Беларусь. Арт-пляцоўкі па ўсёй краіне адчынілі свае дзверы для тысяч наведвальнікаў. Танцавальныя майстар-класы, жывыя скульптуры, інтэрактыўныя экскурсіі. Кожны музей падрыхтаваў для аматараў мастацтва сваю праграму.