У Мінскай вобласці актыўна аднаўляецца ганчарнае рамяство

21 августа 2020
Штофы, глякі і скарбонкі. У Мінскай вобласці актыўна аднаўляецца ганчарнае рамяство. Каб зрабіць просты гліняны гаршчок, неабходна вучыцца больш за год. Сёння ганчар Ілья Сібірцаў вырабляе не толькі посуд па старажытных узорах, але і талеркі, кубкі з дапамогай сучасных спосабаў апрацоўкі гатовай глінянай прадукцыі.
Таксама майстар вырабляе і музычныя інструменты. Напрыклад, акарыну. Яна вядома ў Беларусі з 18 стагоддзя.
Натхненне прыходзіць да майстра ў розных месцах. Так, напрыклад, вобраз мясцовага ката падштурхнуў на стварэнне глінянай скарбонкі. Ганчар праводзіць і майстар-класы.