У Мінскай гарадской мастацкай галерэі імя Шчамялёва адкрылася выстава вядомага беларускага майстра Міхаіла Карпука. Экспазіцыя з 30 жывапісных і графічных палотнаў прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння мастака. Міхаіл Карпук - аўтар праектаў беларускага кіно і тэлебачання. Ён аформіў шэраг спектакляў і фільмаў, самыя знакамітыя з якіх "Канец бабінага лета", "Уся каралеўская раць", "Апошняе лета дзяцінства".
У Мінскай гарадской мастацкай галерэі імя Шчамялёва адкрылася выстава Міхаіла Карпука
31 июля 2020













