У Мінскім планетарыі стартуе II Міжнародны фестываль паўнакупальных фільмаў

18 октября 2019
У Мінскім планетарыі сёння стартуе II  Міжнародны фестываль паўнакупальных фільмаў. Удзельнікі прыехалі з 22 краін. Сярод іх Аргенціна, Аўстралія, Ісландыя, Швейцарыя. Аўтары прывезлі свае навукова-папулярныя, анімацыйныя і кароткаметражныя работы. Усяго ў праграму ўвайшло больш за 40 паўнакупальных стужак. Лепшых выберуць у 6 намінацыях. Дарэчы, ацэньваць творчыя працы будзе не толькі прафесійнае журы, але і гледачы.

Фестываль будзе праходзіць на працягу трох дзён. Убачыць графік можна на сайце Мінскага планетарыя. Акрамя  дэманстрацыі паўнакупальных фільмаў, адбудуцца сустрэчы з іх аўтарамі. Таксама ў праграме розныя майстар-класы і выстава астрафатаграфіі.