У Мінскім каледжы мастацтваў здаюць выніковы экзамен

6 июня 2014

Сучасны танец і акадэмічнае майстэрства злучыліся ў адзіным парыве натхнення. Сёння ў Мінскім каледжы мастацтваў выпускнікі здаюць выніковы экзамен па сучаснай харэаграфіі. Contemporary dance, мадэрн, афра-джаз - сапраўдны ф'южн ацэньвалі выкладчыкі каледжа і Універсітэта культуры і мастацтваў. Дарэчы, выступленне складаецца з дзвюх частак, першая - для экзаменацыйнай камісіі, другая - спецыяльна для гледачоў.



Нагадаем, зараз у студэнтаў усіх навучальных устаноў сталіцы ідзе экзаменацыйная сесія. А выпускнікі 9-х і 11-х класаў здаюць выніковыя іспыты. А на наступным тыдні пачнецца здача цэнтралізаванага тэсціравання.