У Мінску завяршыўся рэспубліканскі этап вакальнага конкурсу ад Федэрацыі прафсаюзаў

21 апреля 2015

Беларуская "Фабрыка зорак" падвяла вынікі. У Мінску завяршыўся рэспубліканскі этап вакальнага конкурсу ад Федэрацыі прафсаюзаў. Праект "Новыя галасы для любімай краіны" праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры і Белтэлерадыёкампаніі. На працягу 2 месяцаў працоўная моладзь, прадстаўнікі самых розных прафесій паказвалі вакальныя даныя. У пошуках талентаў зорнае журы аб'ехала ўсю краіну. Паказаць сябе далі шанц больш як 4 тысячам чалавек. У выніку вызначыліся 20 фіналістаў.

27 красавіка пераможцаў чакаюць у Мінску. Яны прымуць удзел у адукацыйным лагеры. На працягу двух тыдняў каманда прафесіяналаў падрыхтуе іх да фінальнага шоу конкурсу