У Мінску выступіла Марыя Луіза Канджу

7 апреля 2017

Папулярныя песні Сардзініі ў Мінску. У рамках Года культуры Італіі ў сталіцы выступіла Марыя Луіза Канджу. Вакалістка, на рахунку якой 12 альбомаў, прэзентавала традыцыйныя песні пад акампанемент фальклорнай гітары і свежыя аўтарскія хіты.

Марыя Луіза Канджу, спявачка: "Сардзінскі народ, італьянскі народ заўсёды гасцінны да беларускага. Калі я прыехала сюды, а я ў вас упершыню, беларусы гэтак жа добра прынялі нас. Я нават паслухала вашу музыку і адкрыла для сябе, што яна вельмі меладычная. Думаю, можна арганізаваць сумесны канцэрт, дзе прагучаць нацыянальныя інструменты дзвюх краін".

Адзначым, сёлета дыпламатычным адносінам Беларусі і Італіі чвэрць стагоддзя.