У Мінску выступіў гурт 30 seconds to Mars

11 марта 2014
У Мінску з адзіным канцэртам выступіў гурт 30 seconds to Mars або 30 секунд да Марса! Музыканты - а менавіта так нягледзячы на нядаўні Оскар сябе пазіцыянуе саліст Джарэд Лета - трымаюць у таямніцы падрабязнасці свайго знаходжання ў Беларусі.

Бліжэй марсіян разгледзела Ніна Мажэйка.

У Мінску музыканты не ўпершыню - апошні раз гурт наведваў наш горад два гады таму. Праўда, тады пляцоўка была меншай. Сёння зала перапоўненая. 15 тысяч білетаў поўнасцю раскупленыя. Прычым за рэкордныя тэрміны. Што цікава, асаблівая ўвага надаецца тэхнічнаму райдару - тут члены каманды не давяраюць нікому. Канцэрт іграюць поўнасцю на сваім абсталяванні. Напярэдадні ў сталіцу прывезлі шэсць фур спецтэхнікі. А вось за сваю бяспеку ўдзельнікі калектыву зусім не хвалююцца. Ёсць інфармацыя, што гурт не карыстаецца паслугамі сек'юрыці і мае зносіны з фанатамі напрамую.

Асаблівая канструкцыя сцэны працуе на прыязны імідж гурта. Язык даўжынёй некалькі метраў дазваляе прыхільнікам быць бліжэй да куміраў. У Мінск гурт з Лос-Анджэлеса прывёз праграму свайго сусветнага турнэ ў падтрымку новага альбома Love lust faith plus dreams. Рэліз пласцінкі адбыўся ў маі мінулага года і пабіў усе рэкорды. Саліст гурта Джарэд Лета нават прызнаўся, што гэта лепшая з чатырох пласцінак за 15-гадовую гісторыю альтэрнатыўных рокераў.

Дарэчы, запыты марсіянаў арганізатары па ўсім свеце лічаць вельмі і вельмі патрабавальнымі. Акрамя падрабязнага меню і прадуктаў, у райдары значацца і такія цікавыя пункты, як напрыклад, мануальны тэрапеўт, масажыст, фаніятр і нават сховішча для двухсот паветраных шарыкаў. Да таго ж музыканты аказаліся вельмі ахайнымі. У грымёрках павінны быць экалагічна чыстыя гелі для душа, а таксама 60 лазневых і 24 чорныя рушнікі для рук.

Хаця лідар гурта Джарэд Лета вядомы галівудскі акцёр, апошні трыумф якога - прэстыжная прэмія Оскар за ролю другога плана, ён не выкарыстоўвае кінематаграфічную славу для папулярызацыі калектыву. І трэба сказаць гэта працуе. Канцэрты распісаныя да верасня. Прычым з разбежкай у 1-2 дня. Дарэчы, астатнія дні месяца музыканты правядуць у Расіі.