У сталічнай арт-галерэі "Высокае месца" адкрыта выстава "Манумент. Пачатак". Экспазіцыя падзелена на тэматычныя зоны, у кожнай з якіх прадстаўлены працы канкрэтнага аўтара. Усе яны выкананы ў розных тэхніках і жанрах: ад ляўкасу да камп'ютарнай графікі. Выстава - дэбют для маладых аўтараў - членаў моладзевай секцыі Саюза мастакоў.
Экспазіцыя з'яўляецца часткай Рэспубліканскага фестывалю манументальнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў.













