Удзельнікі дзіцячага "Еўрабачання" працягваюць рэпетыцыі фіналу

21 Лістапада 2018

Мінск працягвае жыць чаканнем фіналу дзіцячага "Еўрабачання". Сёння другі дзень рэпетыцый. На сцэну "Мінск-Арэны" паднімаліся 10 канкурсантаў. Гэта дэлегаты з Італіі, Казахстана, Мальты, Польшчы, Сербіі. Літаральна ў гэтыя хвіліны заканчваецца рэпетыцыя ў каманды з Уэльса. Дарэчы, перад сваім першым прагонам артысты па харэаграфіі сустрэліся са сваімі статыстамі і выканалі сумесны нумар.

А ў вольны ад рэпетыцый час канкурсанты прымерылі на сябе акцёрскую прафесію. Каманда Белтэлерадыёкампаніі працягвае здымаць відэавізітоўкі для кожнага з дваццаці ўдзельнікаў. Паводле рэжысёрскай задумкі, дзеці з дапамогай акуляраў віртуальнай рэальнасці пераносяцца ў розныя куткі Беларусі. Ролікі будуць паказваць на вялікіх экранах у "Мінск-Арэне" за сорак секунд да выхаду ўдзельніка на сцэну. Дарэчы, убачыць шоу ўжывую яшчэ ёсць магчымасць. У продаж паступілі дадатковыя білеты на танцпляцоўку на генеральную рэпетыцыю, якая пройдзе ў суботу ўвечар. А каб гледачы зарадзіліся еўравізійным настроем - гасцей запрашаюць прыходзіць загадзя. У фае арганізуюць забаўную праграму.