У Мінску ўрачыста адкрыўся штогадовы арт-праект ZABOR

3 мая 2014

Да вялікага спартыўнага форуму рыхтуемся па ўсіх франтах. Сёння ў Мінску ўрачыста адкрыўся штогадовы арт-праект ZABOR. Галерэя пад адкрытым небам, дакладней - на агароджы парка Чалюскінцаў. Гэтым разам тут - нацыянальная гісторыя ў фатаграфіях. У Год гасціннасці арганізатары вырашылі паказаць мінчанам і гасцям сталіцы віды не толькі Мінска, але і ўсёй краіны. Спадчына Беларусі - праект Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева. Аўтары адважна заяўляюць: у нас ёсць што паглядзець, акрамя ўсім вядомых Мірскага і Нясвіжскага замкаў.


Архітэктурная спадчына Беларусі - спалучэнне ўсіх сусветных стыляў. Ад барока да рускага акадэмізму. Дарэчы, былая рэпінская дача ў Здраўнёве, што знаходзіцца пад Віцебскам, таксама ўвайшла ў вулічную экспазіцыю. Павольны праменад уздоўж агароджы прахожыя змогуць зрабіць аж да восені.