У Мінску стартуюць "Джазавыя вечары"

23 июня 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску стартуюць джазавыя вечары. 6-ы міжнародны фэст аб'яднае музыкантаў з Беларусі, Бразіліі, Францыі, Кубы, ЗША, Расіі, Ізраіля, Германіі і іншых краін. На сцэне фэсту ля ратушы гасцей чакаюць інструментальныя і вакальныя джазавыя праграмы. Прычым на працягу трох суботніх вечароў цалкам розная тэматыка. Сёння - рытмы лацінаамерыканскага джаза.

Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, плошча Свабоды сабрала тысячы прыхільнікаў джаза. Канцэрт прадоўжыцца да 11 гадзін вечара. Чакаецца джэм-батл на духавых інструментах, а таксама выступленне сусветных джазмэнаў.