У Мінску стартуе юбілейная 20-я міжнародная кніжная выстава-кірмаш

6 февраля 2013

Сваю літаратуру прапануюць пісьменнікі і выдаўцы з 25 краін. Сусветныя навінкі, сустрэчы з любімымі аўтарамі, конкурсы. Гэта далёка не ўсё, што чакае наведвальнікаў.
Чым яшчэ парадуюць беларускага чытача - высвятляла Дзіяна Равякова. Гэтым разам у беларусаў будзе магчымасць пазнаёміцца нават з тым, аб чым пішуць у Палесціне і Сербіі. Сёння больш за 600 удзельнікаў з 25 краін прапануюць свае навінкі на юбілейнай 20-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Для наведвальнікаў кніжная экспазіцыя будзе адкрытая з 14:00. Уваход вольны.
Сёлета выставачны цэнтр Белэкспа ператворыцца ў сапраўдную дыскусійную пляцоўку: сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, а таксама розныя акцыі і прэзентацыі. Галоўны сюрпрыз ад арганізатараў - дакладная копія першага беларускага рукапісу, напісанага яшчэ ў другой палове 12 стагоддзя, Полацкага Евангелля. )
Цэнтральнае месца кірмаша аддадзена Ірану. А вось ганаровым госцем ужо другі раз стане Расія. У культурнай праграме саюзнай краіны - творчая сустрэча з Аляксандрам Праханавым. Яшчэ сёлета адна асаблівасць выставы - гэта кніжныя аўтамагазіны, якія будуць працаваць як у самой сталіцы так і ў Мінскай вобласці. Сама экспазіцыя прадоўжыцца 5 дзён. Афіцыйнае закрыццё - 10 лютага.