Упершыню яго адкрые музычна-літаратурнае дзейства. На філарманічнай сцэне - зліццё розных жанраў мастацтва. Народны артыст Расіі Канстанцін Хабенскі і камерны ансамбль Салісты Масквы. Пад музыку Пракоф'ева будуць гучаць вершы Маякоўскага. Ва ўнікальным праекце таксама ўдзельнічае сам маэстра - народны артыст Расіі Юрый Башмет і піяністы Расціслаў Крымер і Ксенія Башмет.
VIII Башметаўскі фестываль рыхтуе аматарам класічнай музыкі шмат сюрпрызаў, адзін з іх - сусветная прэм'ера твора беларускага кампазітара Валерыя Воранава, спецыяльна напісанага для фестывалю.