У Мінску стартуе вернісаж сезона

5 мая 2017

Выстава Рэмбрандта - падзея маштабная - упершыню ў нас паказваюць такі вялікі збор арыгінальных гравюр прадстаўніка залатога стагоддзя галандскага жывапісу. У залах Нацыянальнага мастацкага музея публіцы прапануюць адразу 69 прац майстра святлаценю, якія прыбылі напярэдадні з Італіі. Рэмбрант, больш вядомы як аўтар шэдэўраў "Вяртанне блуднага сына" і "Начны дазор", усё жыццё займаўся стварэннем гравюр і змог на іх нядрэнна зарабіць. У мінскай экспазіцыі прапанаваныя і два самыя раннія афорты 1726 года і самыя познія - адзін аўтапартрэт "Рэмбрандта з Саскіяй".

Самы вялікі збор палотнаў Рэмбрандта захоўваецца ў Эрмітажы.