У Мінску стартуе Міжнародны Калядны оперны форум

13 декабря 2018

Першыя ноты - за "Донам Паскуале" маэстра Гаэтана Даніцэці. У праграме прызнаныя спектаклі і прэм'еры сезона, пастаноўкі "Саламея" і "Багема". Сярод віп-гасцей форуму - оперная дзіва сапрана Вольга Перацяцька. Пачуем і маладыя галасы акадэмічнай сцэны. У рамках опернага марафона пройдзе і Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. У гэтым сезоне пададзена больш за тры сотні заявак.