У Мінску стартуе Міжнародны фестываль тэатраў лялек

15 мая 2014

У атмасферу свята, створаную чэмпіянатам свету па хакеі, сёння ўвальецца яшчэ адзін форум - тэатральны. З 15 па 19 мая стваральнікаў і прыхільнікаў лялечнага мастацтва ў Мінску збярэ міжнародны фестываль. Паказы пройдуць на дзвюх пляцоўках - Беларускага тэатра лялек і Новага тэатра.


Больш падрабязна пра маючае адбыцца свята Наталля Бардзілоўская. Гамлет, Фаўст, Тарцюф, Мантэкі і Капулеці - усе 14 спектакляў, якія сёлета пакажа восьмы па ліку Беларускі міжнародны фестываль лялечных тэатраў, пакажуць лепшыя ўзоры сусветнай класікі. У гэтым галоўная задумка арганізатараў - пракласці нейкі масток паміж мінулым і будучыняй.


Форум лялечнікаў праводзіцца раз на два гады заўсёды пад новым дэвізам. Сёлета акцэнт зроблены на самым традыцыйным для еўрапейскага тэатра лялек - на класіцы. Прычым, шэдэўры драматургіі фестываль падрыхтаваў для самай рознай аўдыторыі. Вячэрнія сеансы разлічаныя на дарослага гледача, дзённыя і паказы выхаднога дня запросяць юных знаўцаў лялечнага мастацтва. Для дзяцей - гісторыі пра Дзюймовачку, пра маленькага Моцарта-Амадэуса і вясёлая пастаноўка паводле Шкодных парад Рыгора Остэра…


Прыняўшы міжнародны чэмпіянат па хакеі, беларуская сталіца адчыняе дзверы яшчэ аднаму форуму: тэатральныя трупы з Ізраіля, Польшчы, Італіі, Расіі і Украіны ўжо з'язджаюцца ў Мінск. Але гэтае свята лялечнага мастацтва адрозніваецца ад аналагічных, якія праводзяцца ў іншых краінах. Яно не толькі збірае гасцей, але і дэманструе лепшае з сучаснага нацыянальнага мастацтва лялек.


Аляксей Ляляўскі, мастацкі кіраўнік VIII Беларускага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек: Наш фестываль асаблівы. Многія ператварыліся ў знаёмства з лепшымі ўзорамі з іншых краін, наш адрозніваецца тым, што ўсе тэатры краіны бяруць у ім удзел. Госці, удзельнікі, гледачы могуць пазнаёміцца з работамі ўсіх беларускіх тэатраў. Гэта рэдкасць сёння.


Першы фестываль тэатраў лялек прайшоў у Мінску ў 1990 годзе і адразу ж набыў статус міжнароднага. Восьмы па ліку форум пройдзе ў сталіцы з 15 па 19 мая.