У Мінску стартуе Х Міжнародны фестываль тэатраў лялек

18 мая 2018

Ад жыцця спартыўнага да культурнага. Юбілейны, Х Міжнародны фестываль тэатраў лялек стартуе сёння ў Мінску. Яго адкрые Брэсцкі тэатр лялек спектаклем "Новая зямля". А ўсяго за чатыры дні можна будзе паглядзець 14 спектакляў з сямі краін. Упершыню ў фестывалі будуць удзельнічаць калектывы з Ірана, Балгарыі, Іспаніі. У праграме форуму як прэм'еры, так і спектаклі, якія заваявалі высокія ацэнкі сусветных спецыялістаў. Большасць пастановак адрасаваныя дарослай аўдыторыі.

Спектаклі форуму пройдуць на пяці пляцоўках. Асноўныя: камерная сцэна Купалаўскага тэатра, малая Моладзевага, а таксама сцэна Беларускага тэатра лялек.