Сёння ў Мінску стартуе чацвёрты па ліку фестываль дакументальнага кіно "Еўразія.DOC"

1 октября 2019

Адкрыецца форум у кінатэатры "Беларусь" айчынным фільмам Ігара Пазняка "Знак роўнасці". Усяго за час фестывалю гледачам пакажуць 28 дакументальных фільмаў з 12 краін. Акрамя гэтага, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і круглыя сталы з міжнароднымі экспертамі. Удзельнікі форуму - вядомыя кінадакументалісты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Расіі, ЗША, Эстоніі, Казахстана, Грузіі. Дарэчы, сёлета была пададзена 151 заяўка з 17 краін.