У Мінску стартавалі Дні сербскага кіно

19 июня 2014

Урачыстае адкрыццё адбылося ў кінатэатры Перамога. Тут тры дні будуць ісці фільмы розных жанраў і кірункаў. Сярод рэжысёраў вядомы Мамчыла Мрдакавіч. Ён быў асістэнтам у Кустурыцы, затым стаў здымаць свае фільмы. Пасля паказу яго аўтабіяграфічнага фільма адбылася творчая сустрэча.


Дні сербскага кіно прадоўжацца да 20 чэрвеня ўключна. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.