У Мінску стартавалі Дні франкафоніі

15 марта 2016

Штогод традыцыйна аматары французскай мовы ўсяго свету адзначаюць міжнароднае свята. У Мінску мерапрыемства стартавала ўрачыста - музычным канцэртам французскай групы "Ле Балошьен". Прагучалі песні, якія былі папулярныя ў Францыі пасля Другой сусветнай вайны. Сёння гэты рэтра-стыль папулярны сярод моладзі.

Дні франкафоніі сёлета працягнуцца да 29 сакавіка. У праграме - рэтраспектыўныя кінапаказы, канцэрты, а таксама творчыя сустрэчы са студэнтамі і школьнікамі, якія вывучаюць французскую мову.