У Мінску стартаваў Тэатральны тыдзень

24 ноября 2014

Пачнём з падзеі, якой з нецярплівасцю чакалі і аматары мастацтва, і сам тэатральны бамонд. Чаканне даўжынёй два гады, поўнае планаў і прэм'ер, узлётаў і аўтарскіх эксперыментаў, завяршылася сёння. У Мінску стартаваў Тэатральны тыдзень. Спектаклі з усіх куткоў краіны, якія паспелі сябе зарэкамендаваць на роднай сцэне, спаборнічаюць за Нацыянальную тэатральную прэмію. Увесь тыдзень на лепшым тэатральных пляцоўках не толькі класіка (Шэкспір, Пушкін), але і эксперыментальныя аўтарскія работы. Беларускія рэаліі на тэатральных падмостках. Першы конкурсны паказ прайшлоў на галоўнай драматычнай сцэне краіны - у легендарным Купалаўскім тэатры. Прафесійны агляд адкрыла пастаноўка паэмы класіка сусветнай літаратуры і нашага суайчынніка Адама Міцкевіча Пан Тадэвуш.


З закулісся першага паказу рэпартаж Ніны Мажэйкі.


На спектакль ўзроўню прэт-а-партэ, калі б мы гаварылі пра модную сферу, прыйшла ўся тэатральная эліта. Пана Тадэвуша паказвалі нават у Парыжы на Днях культуры нашай краіны. Так што нацыянальны брэнд стаў вядомым і за мяжой. Абкатанасць пастаноўкі - адна з галоўных умоў конкурсу. Паэму Міцкевіча называюць апошнім эпасам еўрапейскай літаратуры. У аснове - канфлікт паміж двума шляхецкімі родамі часоў ваеннай кампаніі Напалеона. Беларусь у дэкарацыях сусветнай гісторыі.


Усяго ў Беларусі тэатраў са статусам дзяржаўны 27, большасць з іх знаходзіцца ў Мінску. Але ў кожнай вобласці ёсць драматычны і лялечны тэатры. Сёлета Міністэрства культуры вырашала зрабіць профільнае журы, каб ацэнка стала больш адраснай. Такім чынам у Нацыянальнай тэатральнай прэміі тры журы: тэатраў драмы, лялек і музычнага.


Змяніўся і склад. Калі раней пераможцу выбірала так званая тэатральная акадэмія (гэта каля ста чалавек прадстаўнікоў тэатраў - тэарэтыкаў), то сёлета ў склад профільных журы ўваходзяць практыкі: акцёры, рэжысёры, тэатральныя крытыкі, мастацтвазнаўцы, выкладчыкі тэатральных дысцыплін у ВНУ. Галасаванне будзе тайным. Спектаклі з паметкай лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі з'явяцца на афішах.


Вырасла колькасць намінацый - 21. Для параўнання: іх было 11. Што і лагічна, бо пашыраецца спектр тэатральных відовішчаў. Усё часцей сустракаем сінтэз жанраў. Асобных адзнак за лепшую мужчынскую ці жаночую ролю не будзе. Затое трэцяя Нацыянальная тэатральная прэмія запомніцца новай намінацыяй - Мецэнат тэатра. Таксама ў справе і статуэтка за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, якая прызначаецца мэтрам сцэны.


Ноч на змену дэкарацый. Кожны дзень на сцэне Купалаўскага спектаклі-намінанты рэгіянальных тэатраў. Дзякуючы перадавой начынцы тут можна рабіць пастаноўкі любога ўзроўню складанасці. Пасля кожнага паказу позна вечарам рыхтуюць новы антураж для наступнага прагляду.


Па дэкарацыях Пана Тадэвуша адразу бачнае новае слова ў тэатральных тэхналогіях. Замест грувасткіх канструкцый на белую браму - галоўны атрыбут спектакля - праектуецца пейзаж пачатку XIX стагоддзя. Сталічныя спектаклі-намінанты пакажуць па родным адрасе. А імёны пераможцаў даведаемся напрыканцы тыдня. Усім стане зразумела, на якой нацыянальнай прыступцы знаходзіцца тэатральнае мастацтва Беларусі.