У Мінску стартавала экспедыцыя "Дарога да святынь"

29 августа 2018

Святкаванні Дня беларускага пісьменства пачаліся сёння з Мінска. Менш чым паўгадзіны таму стартавала акцыя, якая традыцыйна адкрывае падзеі літаратурнага форуму. Са Свята-Духава кафедральнага сабора ў шматдзённы шлях да Іванава адправілася экспедыцыя "Дарога да святынь".

Усе падрабязнасці даведаемся ў Наталлі Бардзілоўскай. Яна зараз у самым сэрцы сталіцы - ля цэнтральнага храма.