У Мінску стартаваў міжнародны музычны праект “Джазавыя вечары ля ратушы”

8 июня 2015

Летнія суботы пад гукі джаза. У Мінску стартаваў міжнародны музычны праект “Джазавыя вечары ля ратушы”. Жывыя канцэрты пад адкрытым небам ужо трэці год збіраюць тысячы слухачоў на пляцоўцы Верхняга горада. У фармаце open-air джаз-банды з сямі краін падрыхтавалі каля 15 канцэртных праграм. Адкрылі сезон выступленні музыкантаў са Швецыі, Даніі і Беларусі.

Джаз ля ратушы можна бясплатна слухаць і ў наступныя суботы. Выступяць і раздадуць аўтографы музыканты з Польшчы, Германіі, Англіі і Беларусі.