У Мінску стартаваў фестываль традыцыйнай і сучаснай японскай культуры "Японская восень"

21 сентября 2018

Прыйшла ў Мінск і "Японская восень". Стартаваў фестываль майстар-класам па айкідо. А сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ўрачыстае адкрыццё выставы японскай графікі. Падчас цырымоніі музею перададуць абсталяванне, закупленае па праграме грантаў ўрада Японіі.

Фестываль традыцыйнай і сучаснай японскай культуры праводзяць шосты раз. Сёлета мерапрыемствы арганізаваны ў шасці гарадах Беларусі. Ахвочыя на працягу трох месяцаў змогуць наведаць лекцыі, майстар-класы, выставы, канцэрты і кінапаказы.