У Мінску стартаваў фестываль сучаснага еўрапейскага кіно

18 мая 2016

Ад камедыі і драмы да дакументальных фільмаў! У Мінску стартаваў фестываль сучаснага еўрапейскага кіно. Ён праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры нашай краіны і прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі. На працягу 10 дзён гледачы змогуць убачыць больш за 20 карцін, якія стварылі кінематаграфісты з усёй Еўропы. Маштабны кінафорум пачаўся з літоўскага фільма. Усе кінапаказы праходзяць у кінатэатры «Перамога».

Адна з самых цікавых прэм'ер фестывалю - дакументальны фільм кінематаграфістаў з Фінляндыі «Казка пра Возера». Яго паказ адбудзецца ў нядзелю.

Убачыць жа розныя аспекты жыцця сучасных еўрапейцаў праз аб'ектыў фотакамеры можна ў фае кінатэатра «Перамога». Падчас фестывалю тут будзе працаваць выстава «Еўропа як Неруш».