У Мінску адбыўся ўрок пад адкрытым небам праекта "Чытаем па-беларуску"

29 мая 2016

У парку Янкі Купалы гучалі творы нашых класікаў Крапівы, Бядулі, Шамякіна, Мележа, Купалы, Коласа і шматлікіх іншых. Сёлета мы адзначаем юбілеі гэтых аўтараў. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі і паэты, тэлевядучыя, журналісты. Сярод гасцей зазначылі і футбаліста Дзмітрыя Ліхтаровіча.

Інтэрактыўныя ўрокі для папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры правялі больш як тры дзясяткі сталічных школ.