У Мінску адбыўся творчы вечар беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага

11 января 2019

Прычына - 40-годдзе дзіцячага паэта ў якасці галоўнага рэдактара часопіса для дзяцей "Вясёлка". Заслужаны дзеяч культуры Беларусі прапанаваў гасцям Тэатра малога гледача сапраўдны літаратурны спектакль. Вершы, любімыя з дзяцінства, гучалі ў новых формах і ў выкананні не толькі падрастаючых чытальнікаў, але і народных артыстаў нашай краіны - Марыі Захарэвіч і Леаніда Улашчанкі.

У свае 78 гадоў аўтар самых добрых дзіцячых вершаў і прозы прадставіў новае выданне - зборнік "Мая Беларусь". А неўзабаве свет убачыць і сенсацыйны раман "Цар".