У Мінску адбыўся з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі

29 ноября 2016

У Мінск прыбылі больш за 600 майстроў слова. Сярод іх і калегі з Расіі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Малдовы. З адкрыццём ІІІ з’езда грамадскага аб’яднання ўдзельнікаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

На пасяджэнні ў зале Белдзяржфілармоніі аўтары абмеркавалі праблемы, якія стаяць перад літаратарамі, стваралі планы на будучыню і падводзілі вынікі ў працы за апошнія пяць гадоў. Дарэчы, за гэты перыяд члены Саюза пісьменнікаў Беларусі выдалі больш за тысячу дзевяцьсот кніг. Падчас сустрэчы паднімаліся і пытанні разнастайнасці жанраў, неабходнасці развіцця дзіцячай літаратуры, а таксама тандэма пісьменніка і кампазітара. Так у краіне можа з'явіцца не адзін шлягер.

Саюз пісьменнікаў Беларусі быў створаны ў 2006 годзе. Тут вядуць працу ў некалькіх творчых секцыях - ад паэзіі да літаратурных перакладаў.