У Мінску адбылася прэм'ера гімна Францыску Скарыну

6 августа 2017

Сёння дзень нараджэння беларускага кнігадрукавання. 500 гадоў таму ўраджэнец Полацка Францыск Скарына выдаў у Празе першую друкаваную кнігу - "Псалтыр", тым самым паклаўшы пачатак новай эпосе ў кніжнай культуры ўсёй Усходняй Еўропы.

З нагоды юбілейнай даты ў Мінску літаральна дзве гадзіны таму адбылася прэм'ера гімна Францыску Скарыну. Музыку на словы асветніка напісаў кампазітар Алег Чыркун. Публіка ацаніла твор на плошчы Незалежнасці. А ў гэтыя хвіліны ля Чырвонага касцёла праходзіць свята, прысвечанае нашаму першадрукару. На працягу дня - "Скарынаўскія чытанні", выступленні музычных груп, кніжная выстава і кірмаш. Сёння таксама можна пачуць цытаты з прац Францыска ў выкананні хрысціянскага барда.

У гонар юбілею друку першай айчыннай Бібліі ў Чырвоным касцёле адбылася служба, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. У памяць аб значнай даце ў храме маліліся прадстаўнікі розных канфесій.