У Мінску адбудзецца юбілейны вечар Наталлі Гайды

4 мая 2014

А ў Мінску на сцэне музычнага тэатра сёння адбудзецца юбілейны вечар народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды. Прычым, сёлета яна адзначае дзве знамянальныя падзеі: 55-годдзе творчай дзейнасці і сваё 75-годдзе. Свае творчыя віншаванні падрыхтавалі тэатральныя калектывы, Акадэмія музыкі, Вялікі тэатр. Госці і калегі прыехалі з розных краін.