У Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка Уладзіміру Мулявіну

17 августа 2017

Cегодня ў 9:30 раніцы ў Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка Уладзіміру Мулявіну і адбудзецца мітынг, прысвечаны Песняру. У беларускую сталіцу скульптуру даставілі з Екацярынбурга. Гэта дар ад радзімы народнага Песняра. Напярэдадні рэліквія ў бронзе была ўсталяваная на бульвары імя знакамітага музыканта.

Аўтар працы - беларус Аляксандр Каструкоў. Ён жа - стваральнік надмагільнага помніка Мулявіну і барэльефа на доме, дзе апошнія гады той жыў. З восені філармонія плануе праводзіць ля бронзавага сімвала канцэрты жывой музыкі.