"Адраджаем культурныя традыцыі". Пад такім дэвізам у сталіцы сёння стартуе фестываль "Велікапосныя канцэрты". Пагрузіцца ў глыбіню набажэнскіх спеваў і пачуць шэдэўры сусветнай класічнай музыкі. Ініцыятыву манашкі Іуліяніі Дзянісавай кампазітара і старшага рэгента Свята-Елісавецінскага манастыра падтрымалі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. І вось ужо чацвёрты раз падзея ў свеце духоўных мелодый збярэ слухачоў у дні Вялікага посту. У гэтым сезоне фестываль пройдзе на дзвюх пляцоўках: сцэне Вялікай залы Акадэміі музыкі і на базе педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Акрамя канцэртаў 14 сакавіка запланавана адкрытая спеўка - манашка Іуліянія правядзе практычны занятак у Мінскай духоўнай семінарыі. А завершыцца фестываль 23 сакавіка на сцэне Купалаўскага тэатра дабрачынным канцэртам святочнага хору Свята-Елісавецінскага манастыра.
У Мінску сёння стартуе фестываль "Велікапосныя канцэрты"
9 марта 2020