Амаль тры дзясяткі анімацыйных, дакументальных і ігравых кінастужак за тры дні. У Мінску сёння адкрываюцца Дні латвійскага кіно. У сталічным кінатэатры "Перамога" гледачы змогуць убачыць лепшыя фільмы, створаныя латвійскімі рэжысёрамі за апошнія гады. Уваход на сеансы свабодны, а білеты можна будзе атрымаць у фае кінатэатра за гадзіну да паказу. Заўтра прадстаўнікі латвійскай кінаіндустрыі наведаюць Нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм", дзе абмяркуюць з беларускімі калегамі пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.













