У Мінску прайшла Другая Рэспубліканская акцыя "Харавое веча"

17 сентября 2017

Адкрытая пляцоўка перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі напярэдадні ператварылася ў імправізаваную канцэртную залу. У Мінску прайшла Другая Рэспубліканская акцыя "Харавое веча". Больш як дзве з паловай тысячы спевакоў сабраліся ў адзін вялізны калектыў. Публіцы прапанавалі найлепшыя ўзоры сусветнай класікі і нацыянальнага мастацтва. Прафесійныя, аматарскія, дзіцячыя хоры з усіх куткоў краіны правялі музычны экскурс у гісторыю Беларусі. Расказалі аб гераічным мінулым нашага народа, самабытнасці і непаўторным каларыце народных традыцый. Шматтысячным хорам, змяняючы адзін аднаго, кіравалі самыя вядомыя дырыжоры Беларусі: Наталля Міхайлава, Міхаіл Дрынеўскі, Тамара Слабодчыкава. У праграме гучалі творы а капэла і ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.