У Мінску прайшлі здымкі першага творчага вечара беларускага кампазітара Яўгена Алейніка

2 июня 2016

Толькі жывая музыка і добры настрой. Сёння ў Мінску прайшлі здымкі першага творчага вечара беларускага кампазітара Яўгена Алейніка. На адной сцэне сабраліся вядомыя артысты беларускай эстрады, сярод іх Алёна Ланская, Аляксей Грос і Герман. На вечары прагучалі самыя вядомыя песні. Тэлеверсія з'явіцца і ў эфіры нацыянальных каналаў.

Юлія Быкава, салістка групы "Аўра": "Ідэя была ўжо даўно, таму што песень вельмі вялікая колькасць, не ўсе ведаюць, хто напісаў. Нават не ўсе ведаюць, хто іх спявае. Але хіты, між іншым, вельмі вядомыя, даволі раскручаныя. Вось і мы вырашылі пазнаёміць шырокага гледача з нашай творчасцю бліжэй".

Вікторыя Алешка, спявачка: "Жэня ўсё арганізоўвае заўсёды сам, г.з. яму практычна ніхто не патрэбен, таму што ён ведае, ён генератар ідэй, ён пастаянна нешта такое новае прыдумляе. Вось гэта цудоўная зусім сітуацыя, калі быццам бы зараз крызіс на двары, а ён бярэ і робіць, і робіць гэта выдатна".

Песні Яўгена Алейніка выконваюць не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой - кампазітар супрацоўнічае з двума дзясяткамі артыстаў.