У Мінску прайшла пятая "Тбілісоба"

26 августа 2019

Свята з грузінска-беларускім характарам. У Мінску прайшла пятая "Тбілісоба". Больш за 40 выязных пунктаў з хінкалі, харчо, хачапуры, чурчхелай. Свае вырабы прапаноўвалі як грузінскія, так і беларускія майстры. Кірмашы, майстар-класы і нават сапраўднае беларуска-грузінскае вяселле. Музычная праграма аб’яднала сотні прыхільнікаў шматграннай і шматгалоснай Грузіі. Хэдлайнеры свята - папулярны гурт "Мгзаўрэбі".

Усяго каля 70 грузінскіх артыстаў выступілі на сёлетняй "Тбілісобе" ў самым сэрцы Мінска.