У Мінску прайшоў восьмы модны паказ "Мода Італія - Мінск"

5 апреля 2017

Італьянскія дызайнеры ў беларускай сталіцы. У Мінску прайшоў восьмы модны паказ «Мода Італія - Мінск». Амаль кожныя паўгода італьянскія дызайнеры прапануюць свае брэнды на беларускім рынку. Гэта адзенне, абутак, і аксесуары. Восьмы паказ дэманструе трэнды на модны сезон восень - зіма 2017-2018. Набыць адзенне італьянскіх брэндаў можна ў Мінску ў шоу-румах.

Стэфана Б'янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: "Мяне вельмі радуе тое, што гэтая падзея праходзіць у год 25-годдзя усталявання дыпламатычных адносінаў паміж нашымі краінамі. З гэтай нагоды мы аб’явілі 2017 год Годам італьянскай культуры у Беларусі. Як вы ведаеце, мода для нас - гэта значная частка культуры. Безумоўна, беларускі рынак вельмі цікавы для італьянскіх бізнесменаў, а прадукцыя пад брэндам Made in Italy - гэта спалучэнне густу і майстэрства".

Акрамя італьянскіх брэндаў на паказе былі прадэманстраваны калекцыі дызайнераў з Сербіі і Беларусі.