Перанесціся ў дагістарычную эпоху, прайсці па слядах дыназаўраў і паўдзельнічаць у раскопках… Свята, прысвечанае дню нараджэння першага ў краіне дынапарка, прайшло ў сталіцы. Наведвальнікаў чакала насычаная забаўная і канцэртная праграма, таксама святочная латарэя, парад касцюмаў і пазнавальны квэст.
На пляцоўцы на чатыры гектары выстаўлены больш за 35 экспанатаў, фігуры дагістарычных жывёл выкананыя ў рэальную велічыню. Дыназаўры рухаюцца, дыхаюць і выдаюць гукі. Наведаць дынапарк можна на працягу ўсяго года.













