У Мінску прайшоў майстар-клас ад вядучай дамрысткi Кацярыны Мачаловай

25 сентября 2018

Гукі домры сціраюць усе межы. У Мінск з майстар-класамі прыехала ўраджэнка Беларусі – вядучая дамрыстка Расіі Кацярына Мачалова. На працягу некалькіх дзён яна дзялілася ўласнымі прафесійнымі сакрэтамі. На сустрэчу прыехалі музыканты з Магілёва, Маладзечна, Бабруйска і іншых гарадоў Беларусі.

Пасля майстар-класаў Кацярына Мачалова прадэманстравала віртуознае валоданне домрай на ўласным канцэрце.