У Мінску прайшоў канцэрт да 115-годдзя кампазітара Нестара Сакалоўскага

24 ноября 2017

У Мінску ў музычным каледжы імя Глінкі прайшоў канцэрт, прысвечаны 115-годдзю выдатнага кампазітара Нестара Сакалоўскага. Фалькларыст, хормайстар і, вядома, аўтар музыкі дзяржаўнага гімна нашай краіны. Партытуру да песні "Мы, беларусы!" Сакалоўскі напісаў у тамбуры цягніка. За сваю музычную дзейнасць ён сабраў, запісаў і апрацаваў больш за 500 народных песень.

Падчас канцэрта прагучала каля 2 дзясяткаў песень на музыку кампазітара Сакалоўскага. Ушанаваць яго памяць прыехалі і студэнты гомельскага каледжа мастацтваў, якому прысвоена яго імя.