У Мінску прайшоў конкурс "Музыка дзіцячай душы"

23 марта 2015

У канцэртнай зале «Верхні горад» прайшоў фінал музычнага конкурсу сярод дзяцей са складаным лёсам. Да ўдзелу былі запрошаныя школьнікі, якія займаюцца класічнай музыкай і вакалам. Адборачныя этапы прайшлі па ўсёй рэспубліцы. І са 150 кандыдатаў у фінальным канцэрце прынялі ўдзел 38 самых таленавітых. Пераможцаў вызначае высокае журы – прарэктар Акадэміі музыкі, прафесары, знакамітыя кампазітары і спевакі.

Пераможцы і прызёры конкурсу «Музыка дзіцячай душы» застануцца ў сталіцы на ўвесь тыдзень канікул. Яны разам са студэнтамі Акадэміі музыкі наведаюць майстар-класы ад лепшых выкладчыкаў.