У Мінску прайшоў фінал фестывалю-конкурсу "Млын моды"

16 мая 2018

Свежы погляд ад будучых куцюр’е. Паказаны 87 калекцый. На гэты раз у фэшн-вобразах перад II Еўрапейскімі гульнямі дызайнеры зрабілі акцэнт на спорт-кэжуале. "Ліга чэмпіёнаў", "Лэдзі спорт", "Спорт-шык" - тэму ўвасобілі ў тканіне і аксесуарах. На подыуме свабодныя сілуэты, асіметрычны крой, яркія прынты. У адной з калекцый аўтары ўспомнілі Алімпіяду-80 - на асобных элементах гардэроба гісторыя летніх Гульняў.

Фіналісты прэзентавалі свае работы ў дзвюх намінацыях. А ў гала-канцэрце ў фэшн-перформансах удзельнічалі і калекцыі знакамітых дызайнераў Мінска, Масквы, Тбілісі і Мілана.

16 калекцый-пераможцаў чакае модны тур у вядучыя фэшн-школы Еўропы. Стажыроўка ў верасні. Наперадзе - паказы на подыумах Масквы (фінал "Рускага сілуэта") і супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі лёгпрама.