У Мінску праходзіць заключны кастынг шоу Я магу!

29 октября 2014

Яны з вады робяць пясок і пішуць песні менш чым за дзве гадзіны. У гэтыя хвіліны ў Маладзёжным тэатры эстрады праходзіць заключны кастынг. У сталіцу прыехалі таленты з усёй Беларусі, а некаторыя спрабавалі трапіць у праект па некалькі разоў. За 100 мільёнаў беларускіх рублёў могуць змагацца ўсе. Гэта, мабыць, адзіны тэлепраект без узроставых абмежаванняў. Пасля завяршэння адбораў, а да гэтага моманту засталося менш за гадзіну, прафесійная каманда Белтэлерадыёкампаніі назаве 120 нумароў-шчасліўчыкаў, якія прайшлі ў паўфінал.


Глеб Шапо, рэжысёр-пастаноўшчык шоу Я магу:


Рэальная праца, я думаю, пачнецца ўжо заўтра, пасля таго як завершыцца кастынг. Скажам так, кастынг для нас пачнецца - мы будзем сядзець, глядзець усіх удзельнікаў яшчэ раз і ўжо выбіраць, хто трапляе ў шоу, хто не трапляе.


Ужо ў лістападзе рэжысёры зноў адправяцца ў тур па Беларусі, каб зняць відэавізітоўкі да тэлеэфіру. Паралельна пачнуцца і першыя рэпетыцыі. Разам з прафесіяналамі канкурсанты адкарэктуюць свае нумары.