У Мінску праходзіць юбілейная выстава вядомага графіка Валерыя Славука

18 сентября 2017

У Мінску праходзіць юбілейная выстава вядомага графіка, майстра кніжнай ілюстрацыі. Валерый Славук працуе ў складанай і рэдкай тэхніцы станковай графікі афорт. Ён аўтар кніжных ілюстрацый да вядомых выданняў “Айвенга”, “Чорны млын”, “Вясна ўвосень” і беларускіх народных казак. У работах мастака філасофскае адлюстраванне навакольнага свету. Родам Валерый Славук з Віцебскай вобласці. Сярод вучняў прафесара кафедры графікі Акадэміі мастацтваў шмат выдатных майстроў графікі і мастакоў кнігі.